Фэст «Розныя разам» сабраў нашы падапечныя сем'і і іх сяброў
Гасцей чакала цікавая праграма: усе жадаючыя маглі размаляваць гліняную пчолку і забраць яе сабе дадому на памяць, вясёлая праграма «Гуканне вясны», экскурсія па сядзібе, пасля якой гаспадар сядзібы, пчаляр, расказаў усё пра мёд і пчол. Спадабаліся гасцям і выступленні музычнага калектыва. Акрамя таго, на мерапрыемстве бацькі цяжкахворых дзяцей змаглi атрымаць прафесійныя кансультацыі юрыста хоспiса, а таксама праверыць свае веды ў сферы абароны правоў дзяцей з інваліднасцю. У канцы мерапрыемства госці пачаставаліся гарбатай з блінамі з тварагом, мясам, мёдам. Для ўсіх удзельнікаў мы прыгатавалі цудоўныя падарункі: тэматычныя размалёўкі, налепкі, кружкі, сумкі, а таксама духмяную гарбату і мёд.
Арганізатарамі Фэста выступiлi Беларускі дзіцячы хоспіс i Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне бацькоў неданошаных дзяцей «Рана».
Мерапрыемства прайшло ў межах праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі «Выбудоўванне эфектыўных механізмаў абароны для паляпшэння становішча дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і захворваннямі, якія абмяжоўваюць працягласць жыцця», які рэалізуецца пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза i каардынуееца дабрачыннай арганізацыяй «HealthProm» (Вялікабрытанія). Фінансавую падтрымку Фэсту аказала Пасольства Вялікабрытаніі ў Беларусі.
Сябар хоспіса - фатограф Артур, адлюстраваў самыя цікавыя і яркія моманты Фэста. Убачыць фатаграфіі можна ў фотаальбоме ў нашай групе ва Вконтакте.
Прыемнага прагляду!
Для інфармацыі:
У гэты ж дзень у Гомелі ў гандлёвым цэнтры «Крышталь» таксама прайшлі мерапрыемствы ў межах нашага Фэста, якія арганізаваў наш iнфармацыйны партнёр – сацыяльна-дабрачынная ўстанова «Цэнтр садзейнічання нармалізацыі жыцця сацыяльна ўразлівых груп насельніцтва «Ёсць справа». А 26 сакавіка партнёр нашага праекту, Магілёўскае абласное аддзяленне Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Беларускі дзіцячы фонд», падтрымае наш Фэст і правядзе мерапрыемства для дзецей з інваліднасцю, іх сем'яў і сяброў у экатуркомплексе «Мікалаеўскія сажалкі» (Магілёўская вобласць, Круглянскі раён, вёска Лыскоўшчына).
На мерапрыемстве. Дата фота: 19.03.2022. Аўтар фота: Артур Лебядзевіч.
Ірына Гамава, юрысконсульт ГДА "БДХ" на кансультацыйнай пляцоўцы па прававых пытаннях. Дата фота: 19.03.2022. Аўтар фота: Артур Лебядзевіч.