Акцыя «#добрыя_прысмакі» стартуе сёння ў Мінску!
Сёння мы запускаем акцыю «#добрыя_прысмакі»! У ёй прымае ўдзел кандытарская Захара Брычкоўскага «На дэсерт». 10% ад кошту любога пірожнага і кавы, а таксама торта будуць пералічаныя Беларускаму дзіцячаму хоспісу.
Сёння мы запускаем акцыю «#добрыя_прысмакі»!У ёй прымае ўдзел кандытарская Захара Брычкоўскага «На дэсерт» https://www.instagram.com/na_decert/.
10% ад кошту любога пірожнага і кавы, а таксама торта будуць пералічаныя Беларускаму дзіцячаму хоспісу.
У асартыменце кандытарскіх Захара Брычкоўскага «На дэсерт», якія размешчаны па адрасах вул.Макаёнка,12Б і вул.Алешава,3, мноства эклераў, фантазійных пірожных, зефір і, вядома, розныя тарты на любы густ. Запрашаем прыняць удзел у акцыі і пакаштаваць #добрыя_прысмакі!
Плануецца, што акцыя стане пастаяннай – штомесяц кандытарскія будуць мяняцца і дапаўняцца. Сачыце за навінамі!
Дзякуй, што дапамагаеце нам!
Новости